Здымай сядло, Гасі сьвятло. Па плечы сьнегу намяло. Ці то ня сьнег, Ці проста час Зьмяняе сьвет, Зьмяняе нас. Растуць дамы Пасьля дажджу. Будуем мы Сваю мяжу. Будуем мы Магутны мур, Каб там схаваць Сваю душу.
У сьветлым сьне Ці ў цёмных днях Сказалі мне, Што ты - мая. Ніхто нічый. Усе свае. І кожны дбае пра сябе. І кожны сам Сабе бальзам На раны лье начной парой.
І мы глядзім Бязглузды фільм, Дзе кожны - сам сабе герой.
Было і ёсьць. І наша злосьць, Нібыта ў глытках нашых косьць. Над намі страх, Нібыта сьцяг. І мы жывем, нібы ў гасьцях. Зьбірай сяброў, Запальвай газ. Усё стагодзьдзе - дэкаданс. Здымай сядло, Гасі сьвятло. Па плечы сьнегу намяло.