Ой, бярозы ды сосны, партызанскія сёстры,
Ой, шумлівы ты лес малады.
Толькі сэрцам пачую тваю песьню лясную,
І ўспомню былыя гады.
Ды успомню пажары, ды варожыя твары
І завеі халодных вятроў,
І слату, і нягоды, і начныя паходы,
І вагні партызанскіх кастроў.
Край любімы мой, родны, ты навекі свабодны,
За цябе я на бітву хадзіў,
Каб ніколі-ніколі ты не быў у няволі,
Каб заўсёды у шчасьці ты жыў.
Адышлі тыя годы, адгрымелі паходы,
Толькі пушча за полем шуміць.
Ой, бярозы да сосны, партызанскія сёстры,
Вас ніколі ў жыцьці не забыць.
Не забыць... Вас... Не забыць...
Вас не забыць...
Бярозы ды сосны... Вас не забыць...
Ой, бярозы ды сосны... Не забыць...
N.R.M. еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1