Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

N.R.M. - Менск i Минск | Текст песни

Pesni.guru - сайт для Гуру

Дарагія мінчане і госці сталіцы
Я хачу з вамі думкай сваёй падзяліцца
Карацей, гэта дзіўна, але c’est la vie:
Мы ў сталіцы жывем нібы на дзве сям’і
Мы жывем адначасова у двух гарадах
Падваенне асобы зрывае нам дах.
Дык няўжо ж нам ніколі не склеіць, не сшыць
Менск і Мінск — дзве паловы сталічнай душы…

Горад Менск — першы горад з тых двух гарадоў,
Не пабачыш на мапах сучасных гадоў
Ён у сэрцы жыве, ён жыве ў галаве
Шмат каго, хто у горадзе Мінску жыве

А ў тым Мінску прапіска і гарвыканкам
І Лядовы палац і бетонны паркан,
Зруйнаваных дамоў цені прывідныя
І дзяцінства майго праляцелыя дні.

Мы жывем адначасова у двух гарадах…
Ёсць у Мінску назовы бязрадасныя
Ёсць Калектарная, а ёсць Базісная.
Там народ забяспечвае правільны наш
Выкананне задачы пастаўленае…

А па Менску прыемна шпацыраваць,
Дробных крамак вітрыны утульна гараць.
Там гатычныя вежы касцёлаў старых,
Там дахоўка і брук, там двары і муры…

Мы жывем адначасова у двух гарадах…

Усё блытаецца
Ў Мінску — хлеб і маца,
І Вялікі Кастрычнік і Радаўніца
І п’яная сляза, і такая папса,
Што ратунку не дасць ні мізім, ні упса.

Ну, а з Менскам нічога не можна зрабіць —
Немагчыма яго зруйнаваць, захапіць,
Ён ніколі, твой Менск, не згніе, не згарыць,
Будзе мовай тваёй з табой гаварыць.

Мы жывем адначасова у двух гарадах…
Мы жывем адначасова у двух гарадах…


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-