Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

N.R.M. - Менск i Мінск (Першапачатковы варыянт песьні, жывы гук) | Текст песни

Дарагія мінчане і госьці сталіцы,
Я хачу з вамі болем сваім падзяліцца.
Карацей, гэта брыдка, але сэ ля ві,
Мы ў сталіцы жывем нібы на дзьве сям'і.

Мы жывем адначасова ў двух гарадах,
Гэты факт паступова зрывае нам дах.
Дык няўжо ж нам ніколі ня склеіць, ня сшыць
Менск і Мінск - дзьве паловы сталічнай душы?

Першы горад, які называецца Менск,
Не пабачыш на мапах, у гэтым і сэнс.
Ён у сэрцы жыве, ён жыве ў галаве
Шмат каго, хто ў горадзе Мінску жыве.

А ў тым Мінску прапіска і гарвыканкам,
І Лядовы палац, і бетонны паркан,
І дзяцінства майго прамільгнулыя дні,
Зруйнаваных дамоў сьцены прывідныя.

Мы жывем адначасова ў двух гарадах,
Гэтый факт паступова зрывае нам дах.
Дык няўжо ж нам ніколі ня склеіць, ня сшыць Менск і Мінск?

Ёсьць у Мінску назовы бязрадасныя:
Ёсьць Калектарная, а ёсьць Базісная.
Там народ забясьпечвае, правільны наш,
Выкананьне задачы пастаўленае.

А па Менску прыемна шпацыраваць,
Дробных крамак вітрыны ўтульна гараць.
Там сьпічастыя вежы касьцёлаў старых,
І дахоўка на стрэхах, двары і муры.

Мы жывем адначасова ў двух гарадах,
Гэтый факт паступова зрывае нам дах.
Дык няўжо ж нам ніколі ня склеіць, ня сшыць?

Усё блытаецца ў Мінску: хлеб і маца,
І Вялікі Кастрычнік і Радаўніца,
І п'яная сьляза і такая папса,
Што ратунку не дасьць ні "Мезім" ні "УПСА".

Ну, а зь Менскам нічога няможна зрабіць,
Немагчыма яго зруйнаваць, захапіць.
Ён ніколі, твой Менск, не згніе, не згарыць,
Будзе мовай тваёю з табой гаварыць.

N.R.M. еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1