Дарагія мінчане і госьці сталіцы Я хачу з вамі думкай сваёй падзяліцца Карацей, гэта дзіўна, але s'est la vie: Мы ў сталіцы жывем нібы на дзьве сям'і
Рэфрэн:
Мы жывем адначасова ў двух гарадах Падваеньне асобы зрывае нам дах. Дык няўжо ж нам ніколі ня ськлеіць, ня сшыць Менск і Мінск — дзьве паловы сталічнай душы.
Горад Менск — першы горад з тых двух гарадоў, Не пабачыш на мапах сучасных гадоў Ён у сэрцы жыве, ён жыве ў галаве Шмат каго, хто ў горадзе Мінску жыве
А ў тым Мінску прапіска і гарвыканкам Лядовы палац і бэтонны паркан, Зруйнаваных дамоў цені прывідныя І дзяцінства майго праляцелыя дні.
Рэфрэн
Ёсьць у Мінску назовы бязрадасныя Ёсьць Калектарная, а ёсьць Базісная. Тут народ забясьпечвае правільны наш Выкананьне задачы пастаўленае...
А па Менску прыемна шпацыраваць, Дробных крамак вітрына ўтульна гараць. Там гатычныя вежы касьцёлаў старых, Там дахоўка і брук, там двары і муры...
Рэфрэн
Усё блытаецца У Мінску — хлеб і маца, І Вялікі Кастрычнік і Радаўніца І пьяная сьляза, і такая папса, Што ратунку ня дасьць ні мізім, ні упса.
Ну, а з Менскам нічога ня можна зрабіць — Немагчыма яго зруйнаваць, захапіць, Ён ніколі, твой Менск, не згніе, ня згарыць, Будзе мовай тваёй з табой гаварыць.
Другие названия этого текста
N.R.M. - Miensk i Minsk (2)
NRM - Менск и Минск (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Mensk i Minsk Slideshow with photo Minsk sity. ... Орёл и Решка - 7.1 Выпуск (Назад в СССР. Минск) - Duration: 41:25. by ...