Над гэтай вулiцай сонца,
Над гэтай вулiцай дождж i вецер,
Над гэтай вулiцай сьнег i сьцюжа,
На гэтай вулiцы бэз цьвiце.
На гэтай вулiцы цёмна,
Бо лiхтары не функцыянуюць,
I калi ты вяртаесься позна дадому,
Рызыкуеш нарвацца на непрыемнасьць.
На вулiцы маёй -
Вулiцы дзяцiнства.
На вулiцы маёй -
Вулiцы юнацтва.
На вулiцы травеньскiх песень,
На вулiцы студзеньскiх сноў.
На гэтай вулiцы сьвята,
I розныя людзi сталага веку
Сьпяваюць свае ўлюбёныя песьнi,
Граюць на баянах полькi свае.
На вулiцы маёй -
Вулiцы дзяцiнства.
На вулiцы маёй -
Вулiцы юнацтва.
На вулiцы травеньскiх песень,
На вулiцы студзеньскiх сноў.
Будуюць новыя гмахi,
I з кожным днём, i з кожным годам
Мне ўсё цяжэй i цяжэй
Знайсьцi сваю вулiцу i пазнаць.
Вуліцу маю -
Вулiцу дзяцiнства.
Вуліцу маю -
Вулiцу юнацтва.
Вулiцу травеньскiх песень,
Вулiцу студзеньскiх сноў.
N.R.M. еще тексты
Другие названия этого текста
- Куклы - На вулiцы маёй (Tribute to N.R.M.) (0)
- N.R.M. - На вуліцы маёй (0)
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1