Здымай сядло, гасі святло Па плечы снегу намяло. Ці то не снег? Ці проста час Змянея свет, змяняе нас? Растуць дамы пасля дажджу Будуем мы сваю мяжу. Будуем мы магутны мур Каб там схаваць сваю душу.
У светлым сне, ці ў цёмных днях Сказалі мне, што ты мая. Ніхто нічый, усе свае І кожны дбае пра сябе. І кожны сам сабе бальзам На раны л'е начной парой. І мы глядзім бязглузды фільм, Дзе кодны сам сабе герой.
Было і ёсць, і наша злосць Нібыта ў глытках нашых косць. Над намі страх нібыта сцяг І мы жывём нібы ў гасцях. Збірай сяброў, запальвай газ - Усе стагоддзе дэкаданс. Здымай сядло, гасі святло Па плечы снегу намяло.