Хмарным ранкам выйшаў у краму
І знянацку падумаў пра карму.
У кагосьці душэўная рана,
У кагосьці заўсёды нірвана.
Невядома, што лепей, што горай:
Кепска лётаць ці добра ўпасьці.
Хтосьці зараз сьмяецца ад гора,
Хтосьці плача ад шчасьця.
Ніколі, ніколі ня будзе бяз болю,
Ня будзе бяз долу і без вышыні.
Ніколі, ніколі - хоць здайся бяз бою,
Ня зьменіш паролі сусьветнай гульні.
Ранкам сонечным крочыў да крамы
І пачуў дасканалыя словы:
"Гэта ўсё не навечна з намі,
Гэта ўсё дастаткова часова."
Тэлевізара чорная дзірка
І газэтных радкоў пустаслоўе,
Сотні песень нібы пад капірку -
Гэта часова.
Ніколі, ніколі ня будзе бяз болю,
Ня будзе бяз долу і без вышыні.
Ніколі, ніколі - хоць здайся бяз бою,
Ня зьменіш паролі сусьветнай гульні.
Крочыў у краму сьнежнай сьцяжынай,
Я бы мог нарадзіцца жанчынай,
Ваўкалакам, катом, жамярынай,
Журавінай, чарніцай, ажынай.
Невядома што лепей, што горай:
Кепска жыць альбо добра памерці.
Азбука Морзэ зьвязвае сэрцы,
Усё застаецца.
Ніколі, ніколі ня будзе бяз болю,
Ня будзе бяз долу і без вышыні.
Ніколі, ніколі - хоць здайся бяз бою,
Ня зьменіш паролі сусьветнай гульні.
N.R.M. еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2