Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

N.R.M. - Пакуль не пачнецца вайна | Текст песни

За гэтай сьцяною наступная будзе сьцяна,
Я буду з табою, пакуль не парвецца струна.
Я буду з табою, пакуль не пачнецца вайна,
А заўтра ўранку, на самым сьвiтанку
Сьпяюць нам званы пра пачатак вайны.

Мы з табой адной крывi.
Дай мне шмат i шмат вазьмi.
Нiчога ня зробiш,
Нам трэба пасьпець да вiдна.
Дай мне ўсё, што можаш,
Пакуль не пачнецца вайна.

За гэтай мяжою наступная будзе мяжа,
Я буду з табою, пакуль не пачнецца пажар.
Чарговы пажар нас чакае за рогам сьцяны,
А заўтра ўранку на самым сьвiтанку
Сьпяюць нам званы пра пачатак вайны.

Мы з табой адной крывi.
Дай мне шмат i шмат вазьмi.
Нiчога ня зробiш,
Нам трэба пасьпець да вiдна.
Дай мне ўсё, што можаш,
Пакуль не пачнецца вайна.

Вазьмi мае вочы, i думкi, i словы вазьмi,
Чырвоныя ночы i бела-чырвоныя днi.
Вазьмi ўcё, што можаш, усё, што захочаш вазьмi,
Бо заўтра ўранку на самым сьвiтанку
Сьпяюць нам званы пра пачатак вайны.

Мы з табой адной крывi.
Дай мне шмат i шмат вазьмi.
Нiчога ня зробiш,
Нам трэба пасьпець да вiдна.
Дай мне ўсё, што можаш,
Пакуль не пачнецца вайна.

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 3
Популярное сейчас
Видео
Нет видео
-