Крычыць тэлевізар, газэты крычаць,
Крычыць інтэрнэт, надрываецца чат,
Прэсуе нас прэса - прамыўка мазгоў
Каму і навошта, і што да чаго?
Папсовае свята, эстрадны парад,
Няма авангарду - хадзі на ар'ергард.
Міс Беларусь - эратычны фінал,
На сцэну ўрачыста выходзіць яна:
Палітыка-паралітыка
Палітыка-паралітыка
Палітыка-паралітыка
Палітыка...
Сядзяць на пасадах сваіх змагары.
Так жывенька звонку, ды пуста ўнутры.
І з Захаду грошай струменіць рака,
Каб штучна падоўжыць жыццё мярцвяка.
Палітыка-паралітыка
Палітыка-паралітыка
Палітыка-паралітыка
Палітыка...
Сумленне народу, аванс і аклад -
Усім падабаецца гэты расклад.
Да болю ты гэтую любіш зямлю
І ціха скуголіш: "Што я тут раблю?"
Палітыка-паралітыка
Палітыка-паралітыка
Палітыка-паралітыка
Палітыка-паралітыка
Палітыка-паралітыка
Палітыка-паралітыка
Палітыка!
N.R.M. еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1