Крычыць тэлевізар, газэты крычаць,
Крычыць інтэрнэт, надрываецца чат.
Прэсуе нас прэса - прамыўка мазгоў.
Каму і навошта, і што да чаго?
Па! Папсовае сьвята, эстрадны парад,
Няма авангарду, адзiн ар'ергард.
\"Міс Беларусь\" - эратычны фінал,
На сцэну ўрачыста выходзіць яна -
Па! Палітыка-паралітыка...
Палітыка-паралітыка...
Палітыка-паралітыка...
Палітыка...
Сядзяць на пасадах сваіх змагары.
Так жывенька звонку, ды пуста ўнутры.
І з Захаду грошай струменіць рака,
Каб штучна падоўжыць жыцьцё мярцвяка.
Па! Палітыка-паралітыка...
Палітыка-паралітыка...
Палітыка-паралітыка...
Палітыка...
Сумленьне народу, аванс і аклад -
Усім падабаецца гэты расклад.
Да болю ты гэтую любіш зямлю
І ціха скуголіш: \"Што я тут раблю?\"
Палітыка-паралітыка...
Палітыка-паралітыка...
Палітыка-паралітыка...
Палітыка-паралітыка...
Палітыка-паралітыка...
Палітыка-паралітыка...
Палітыка-паралітыка...
Палітыка!
N.R.M . еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2