Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

N.R.M. - Пальмы і бярозы | Текст песни

Калі ўсё скончыцца і будзе сумна,
I ты схаваешся на самым дне.
Калі ўсё скончыцца і будзе сумна,
Ты будзеш доўга назіраць у вакне,
Як па дарозе імчацца машыны
I вочы стомяцца ад доўгага сьвятла.
Нам прапануюць аднастайныя навіны
I асьляпляюць барацьбой добра і зла.

Восень нам падорыць золата лістоты,
Нас перапаўняюць дробныя турботы.
Паглядзі ўважліва на нашыя нябёсы:
Там ёсьць мора, горы, пальмы і бярозы.

Калі ўсё скончыцца і будзе сумна
Мы скарыстаемся апошнім SMS.
Калі ўсё скончыцца і будзе сумна
Для нас адкрыецца забыты новы сэнс.
Сярод усіх мажлівых сітуацый
Жыцьцё стаіць на запасных пуцях.
Мы сустракаемся, каб потым разьвітацца
I застаецца неакрэсьлены працяг.

Восень нам падорыць золата лістоты,
Нас перапаўняюць дробныя турботы.
Паглядзі ўважліва на нашыя нябёсы:
Там ёсьць мора, горы, пальмы і бярозы.

Восень нам падорыць золата лістоты,
Нас перапаўняюць дробныя турботы.
Паглядзі ўважліва на нашыя нябёсы:
Там ёсьць мора, горы, пальмы і бярозы.

Восень нам падорыць золата лістоты,
Нас перапаўняюць дробныя турботы.
Паглядзі ўважліва на нашыя нябёсы:
Там ёсьць мора, горы, пальмы і бярозы.

N.R.M. еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 3