Панкi слухаюць панк, рокеры слухаюць рок, усё ў нашым горадзе зроблена так каб ты нiчога ня змог!
Усё ў нашым горадзе так, каб не гарэць, а сьмярдзець, i можна ў нябёсах убачыць знак але мы ня хочам глядзець.
Не працягвай гульню сьляпую рок-н-рол цябе не ўратуе. Не працягвай хлусьню сьвятую рок-н-рол цябе не ўратуе, рок-н-рол цябе не ўратуе, рок-н-рол ўратуе сябе!
Панк слухаюць панкi, байкеры слухаюць байкi, усе мы носiм на майках свае сёньняшнiя сьцягi.
Тым часам зь нябачных скалаў спаўзла сьнегавая навала, i край наш ад краю да краю нябачныя ўкрылi сьнягi!!!
Не працягвай гульню сьляпую рок-н-рол цябе не ўратуе. Не працягвай хлусьню сьвятую рок-н-рол цябе не ўратуе, рок-н-рол цябе не ўратуе, рок-н-рол ўратуе сябе!
Слухаю, што мне трэба, слухаю сонца i неба, слухаю мора i глебу чую ўсё, што вакол мяне ёсьць...
Панк слухаюць панкi, а заўтра клеркамi ў банку стануць былыя панкi i скончыцца маладосьць.
Не працягвай гульню сьляпую, рок-н-рол цябе не ўратуе. Не працягвай хлусьню сьвятую, рок-н-рол цябе не ўратуе, рок-н-рол цябе не ўратуе, рок-н-рол цябе не ўратуе-ееееееее