У звыклым стане Глядзіш на белыя сьнягі Твой стан нірваны Табе знаёмы й дарагі Глядіш на мора Глядзіш на хваляў белы шум, А бачыш горад, Яго сталёвую душу.
Рэфрэн:
А дзе шукаць і дзе знайсьці і дзе схаваць? А як убачыць, як пачуць, як не праспаць? Як утрымаць, як не прадаць, як не прапіць? Куды ісьці, чаго хацець і што рабіць?
Каляды блізка – Прамень чароўнага вагню Тваё дзяцінства Бы абудзілася ад сну І недзе побач Сакрэт сусьветнага сьвятла Знайшоў яго бы, Падняцца б толькі з-за стала.
Рэфрэн.
Усё як трэба – Усё паміж дабром і злом. Гарыць папера, Дае дрыготкае сьвятло.