Я кажу табе: ты сляпы, Бо у вачах тваiх адно ночы цень. Я кажу табе: ты сляпы, Бо ты глядзiш на дзень i не бачыш дзень. Я кажу табе: ты сляпы, Бо ты глядзiш на дождж, а гаворыш: снег. Я кажу табе: ты сляпы, Бо ты глядзiш на плач, а гаворыш: смех. Я кажу табе: ты сляпы, Ты мроiш пра карону i пра палац. Я кажу табе: ты сляпы: Навокал бруд, каровы, глухi калгас.
Плакаць не трэба, плакаў бы раней... Позна ўжо плакаць. Выпi, не грэбуй, толькi без мяне, Мутную вадкасць.
Я кажу табе: ты глухi, Бо чуеш ты сябе i нiкога больш. Я кажу табе: ты глухi, Бо твае песнi — гэта суцэльны фальш. Я кажу табе: ты глухi Бо чуеш гукi ты, ды не чуеш слоў. Я кажу табе: ты глухi, Бо паўтараць табе трэба зноў i зноў.
Я кажу табе: ты дурны, Бо лiчыш ты, что разумнейшы тут. Я кажу табе: ты дурны, Бо ты з разумным тварам нясеш лухту. Я кажу табе: ты дурны, Бо ты сказаў, што Богам абраны ты. Я кажу табе: ты дурны I не ўцячы ад гэтае дураты.