Ідуць па краіне нібыта краіна чужая. Пачварныя гімны паўсюдна сьпяваць прымушаюць. І маюць загад, што ні кроку назад, І мроіцца ім, што наўкол Сталінград, І зробяць дакладна ўсё тое, што ім загадаюць.
Краіна-руіна няўклюдна стаіць на каленях. Пад зоркай Палынам гадуе свае пакаленьні. І нехта бяжыць, каб спакойна пражыць, А нехта згаджаецца моўчкі служыць. Я ведаю - трэба забыцца на рэшткі сумленьня.
А як ты паглядзіш у вочы магутнаму Богу Ці проста таму, каму ты перакрэсьліў дарогу І скажаш: "Камрад, я выконваў загад, А быў жаж загад, што ні кроку назад, А быў жаж загад, што ніколі нікому нічога.