Ён твой, Толькі твой - Езус. Той, хто здыме рукой Твой неспакой. Ён твой, Толькі твой - Езус. Той, хто чуе цябе, Той, хто з табой.
Нешта табе невядомае, Слухаўку тэлефонную Толькі здымі і ня пойдзе на дно карабель. Перасмыкаецца сэрца, Трэба камусьці даверыцца. Дапамагу табе я, ўсё дарую табе.
Дотык адчуй! Дотык адчуй!
Ён твой, Толькі твой - Езус. Той, хто здыме рукой Твой неспакой. Ён твой, Толькі твой - Езус. Той, хто чуе цябе, Той, хто з табой.
Нешта ня проста “няпростае”, Вось тэлефон, плоць і косьць яго. Тэлефануй і ня пойдзе на дно карабель. Дотык адчуй і самота пакіне цябе.