Пішуць газэты, Што нельга пражыць без газэт. Пішуць паэты, Што з вершаў складаецца свет. Хтосьці камусьці Ня мусіць нічога рабіць. Можна прымусіць, Ды нельга прымусіць любіць.
Тое, што ёсць паміж намі Нельга памацаць рукамі. Тое, што ёсць паміж намі Не прадаецца ў краме. Тое, што ёсць паміж намі Не разумеем мы самі. Тое, што ёсць паміж намі, Тое, што ёсць паміж намі.
Кажуць кіроўцы, Што кола - правобраз Зямлі. Лічаць вайскоўцы, Што ўсе невайскоўцы - нулі. Шумнай ракою На Захад сплываюць мазгі. Годных героеў Жыццё правярае на згін.
Тое, што ёсць паміж намі Нельга памацаць рукамі. Тое, што ёсць паміж намі Не прадаецца ў краме. Тое, што ёсць паміж намі Не разумеем мы самі. Тое, што ёсць паміж намі, Тое, што ёсць паміж намі.
I сумна, і нудна, I брыдка працягваць руку. Працоўныя будні На звыклую хіляць тугу. Хочацца верыць А мусіш іранізаваць. Выйдзі за дзверы, Там вецер I зоркі зіхцяць...