Каб разьлічана й сур'ёзна Паглядзець на гэты сьвет, Трэба мець цьвярозы розум І спакой у галаве. Гэта сур'ёзна. Добра, ды позна.
Рэфрэн: Мы – проста дзеці, Блукаем па сьвеце. Сонца нам сьвеціць. А ў галаве – вецер.
Калі ўласная кар'ера Падымаецца ўгару, Трэба дзякаваць Карнэгі, Фройду, Шапэнгаўэру. Гэта сур'ёзна. Добра, ды позна.
Рэфрэн.
Будзе ўсё ў цябе ў парадку, Будзе добра ўсё з табой, Будуць грошы. Будуць градкі, Глеба, гліна, перагной, Будзе добрая ўлада, Будзе нешта на стале, Аптымальныя расклады, Ды чагосьці не стае. Гэта сур'ёзна. Добра, ды позна.