Калі раптам адчуеш камунальныя пахі І жыццё цябе возьме ў пятлю, Разумееш тады, што тры чарапахі Па-ранейшаму цягнуць зямлю. Калі выйдзеш у горад ці залезеш у горы І з людзьмі ўсталюеш кантакт, Зраумееш тады, што і сення, і ўчора Наша месца на трох кітах.
ПРЫПЕЎ:
Гэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай, Сюрпрызаў не будзе. Гэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай, ты не чакай
Не было Галілея і Поба Марлея, Не было Сальвадора Далі, Ні Леніна, ні Ленана, ні Карла Лінэя, А кіты, чарапахі былі.
ПРЫПЕЎ.
Каб любіць Беларусь, нашу мілую маму, Трэба ў розных краях пабываць, Разумееш тады пад тваімі нагамі Тры сланы нерухома стаяць.