Калi раптам адчуеш камунальныя пахi
I жыцьцё цябе возьме ў пятлю,
Зразумееш тады, што тры чарапахi
Па-ранейшаму цягнуць зямлю.
Калi выйдзеш у горад цi залезеш у горы
I зь людзьмi усталюеш кантакт,
Зразумееш тады, што i сёньня i ўчора
Наша месца на трох кiтах.
Гэй, ла-ла-ла-лай,
Ты не чакай, чаканьне дастала.
Гэй, ла-ла-ла-лай,
Ты не чакай, ты не чакай.
Не было Галiлея i Боба Марлея,
Не было Сальвадора Далi.
Нi Ленiна, нi Ленана, нi Карла Лiнэя,
А кіты й чарапахi былi.
Гэй, ла-ла-ла-лай,
Ты не чакай, чаканьне дастала.
Гэй, ла-ла-ла-лай,
Ты не чакай, ты не чакай.
Каб любiць Беларусь, нашу мiлую маму,
Трэба ў розных краях пабываць.
Зразумееш тады - пад тваiмi нагамi
Тры сланы нерухома стаяць.
Гэй, ла-ла-ла-лай,
Ты не чакай, чаканьне дастала.
Гэй, ла-ла-ла-лай,
Ты не чакай, ты не чакай.
Гэй, ла-ла-ла-лай,
Ты не чакай, чаканьне дастала.
Гэй, ла-ла-ла-лай,
Ніхто не чакае і ты не чакай.
Гэй, ла-ла-ла-лай,
Ты не чакай, чаканьне дастала.
Гэй, ла-ла-ла-лай,
Ты не чакай, ты не чакай.
Гэй, ла-ла-ла-лай,
Ты не чакай, чаканьне дастала.
Гэй, ла-ла-ла-лай,
Ніхто не чакае і ты не чакай.
Гэй, ла-ла-ла-лай,
Ты не чакай, чаканьне дастала.
Гэй, ла-ла-ла-лай,
Ты не чакай, ты не чакай.
Гэй, ла-ла-ла-лай,
Ты не чакай, чаканьне дастала.
Гэй, ла-ла-ла-лай,
Ніхто не чакае і ты не чакай.
N.R.M. еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1