Калі раптам адчуеш камунальныя пахі І жыцьцё цябе возьме ў пятлю. Зразумееш тады, што тры чарапахі Па ранейшаму цягнуць Зямлю. Калі выйдзеш у горад, ці залезеш у горы, І з людзьмі ўсталюеш кантакт. Зразумееш тады, што і сёньня і ўчора Наша месца на трох кітах.
Гэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай, сюрпрызаў ня будзе. Гэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай, ты не чакай.
Не было Галелея і Боба Марлея, Не было Сальвадора Далі. Ні Леніна, ні Ленана, ні Карла Лінэя, А кіты, чарапахі былі.
Гэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай, сюрпрызаў ня будзе. Гэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай, ты не чакай.
Каб любіць Беларусь, нашу мілую Маму, Трэба ў розных краях пабываць! Зразумееш тады - пад тваімі нагамі Тры сланы нерухома стаяць.
Гэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай, сурпрызаў ня будзе. Гэй, ла-ла-ла-лай, ніхто не чакае, і ты не чакай!