І вось гэты новы дзень - Дзень адзін з ланцугу, І я у вакно глядзеў Праз імжу, праз смугу... Выбіраеш - выбірай Каляровы неба край, Выбіраеш - выбірай Дзіўны край Індакітай...
Толькі фабрыка ў маім акне Будзе жыць у летаргічным сьне. Толькі фабрыка ў маім акне Не прачнецца нават па вясьне...
Прыйшоў гэты новы дзень І згарэў, не сагрэў... І ты ў гэты новы дзень Пасталеў, пастарэў... Робіш выгляд - я раблю, Што люблю усю Зямлю. Добры вечар, добры дзень - Нібы колы па вадзе.
Толькі фабрыка ў маім акне Будзе жыць у летаргічным сьне. Толькі фабрыка ў маім акне Не прачнецца нават па вясьне...
Прыйшоў невядома хто, Шэры твар, бляклы твар І сказаў, што цяпер ён тут Гаспадар, гаспадар... І можна усё забыць, Есьць і піць, сноў ня сьніць; І можна набыць віно І глядзець у вакно. Разумееш - зразумей, Што ня згас яшчэ агмень (агонь), А калі агмень ня згас - Нам згасаць яшчэ не час!
Толькі фабрыка ў маім акне Будзе жыць у летаргічным сьне. Толькі фабрыка ў маім акне Не прачнецца нават па вясьне-эээээ!