Баіцца мой сябар, калі навальніца, Баіцца другі, што ня зможа напіцца, Палохае трэцяга моцная ўлада, Чацьверты баіцца паніжэньня акладу.
Усё гэта так, так, так, А можа быць, не, не, не... Але пытаньні гэтыя не да мяне. Я, зрэшты, магу параіць адно: Схавацца ў бульбу ці легчы на дно.
Хавайся ў бульбу! Хавайся ў бульбу! Хавайся ў бульбу! Хавайся ў бульбу!
Баіцца хірург, што сарвецца рука, Баіцца студэнт ваенрука, Баіцца жаўнер прамыўкі мазгоў, Баіцца актор, што show must go on.
Усё гэта так, так, так, А можа быць, не, не, не... Баюся я, баісься ты, баяцца цябе, баяцца мяне. Такая ў нашага народу нялёгкая праца – Усе і паўсюль павінны баяцца.
Хавайся ў бульбу! Хавайся ў бульбу! Хавайся ў бульбу! Хавайся ў бульбу!
І страшна пажарным, і страшна міліцыі, І страшна рабочым у нашай сталіцы, Бо будуць шукаць, і могуць знайсьці - Хоць што хочаш прасі, хоць што хочаш плаці.
Усё гэта так, так, так. Усё гэта кепскі знак. Змагацца з гэтай трасцай немагчыма ніяк. А бульба ўрадзіла з высокаю батвой... Стагодзьдзі праплываюць, нібы хмары, над табой.
Хавайся ў бульбу! Хавайся ў бульбу! Хавайся ў бульбу! Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу! Хавайся ў бульбу! Хавайся ў бульбу! Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу! - Кажа наш беларускі народ. Хавайся ў бульбу! - У... У агарод. Хавайся ў бульбу! Каб ня ўбачылі, каб не знайшлі. Хавайся ў бульбу! Бліжэй да зямлі.
"N.R.M." - Хавайся ў бульбу (2003) http://www.7notes.na.by/tabs/nrm/nrm_chavajsia_u_bulbu.html Баіцца мой сябар, калі навальніца ...
"Крама" - Хавайся ў бульбу! (2001) Ты мне казала, што пакахала І гаварыла - мяне забыла? Гучалі марна твае размовы. Бяру do dupy, a nіe do głowy. А мае сілы вярне ...
Гурт "Крама" - Хавайся ў бульбу "N.R.M." - Хавайся ў бульбу (2003) - Duration: 5:05. by secondbelarus 3,186 views. 5:05. Play ...
Хавайся у бульбу 2014 Видеограф - http://vk.com/baranov_kirill +375 29 8877555 +375 29 6469607 Больше видео на моем канале ...