Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

NXT - Praha tsi Warshawa | Текст песни

1 Купл:

За акном — пералескі і гоні
Зноў цягнік паімчаў нас, павёз
І пачуўся мне цокат Пагоні
У перастуку вагонных калёс
Мы такія яшчэ маладыя
І выпала нам у жыцці
Праз Прагу, Варшаву і Вільню
Да сваёй Беларусі ісці

Прыпеў:

Прага ці Варшава: годны люд і лад
Нам яшчэ нямала, нам ужо няшмат
Веру: хопіць сілы, бо нас не спыніць
Каб на небасхіле зоркі запаліць
Нам не трэба шчасця за мяжой лягчэйшага
Над Радзімай неба — найсвятлейшае
І куды б ні кінуў лёс нас па зямлі
Край свой не пакінем. З Беларусі мы!

Пройгрыш

2 Купл:

І не трэба крычаць нам у голас
Што шукаем мы там, дзе лягчэй
Каліноўскі, Скарына і Колас
Зразумейце, для нас даражэй
У Вільні, Празе, Варшаве
Іх дух там дагэтуль жыве
І таму ў нас дарога такая
Ад Радзімы і зноў да яе

Прыпеў:

Прага ці Варшава: годны люд і лад
Нам яшчэ нямала, нам ужо няшмат
Веру: хопіць сілы, бо нас не спыніць
Каб на небасхіле зоркі запаліць

Cола:

Прыпеў:

Прага ці Варшава: годны люд і лад
Нам яшчэ нямала, нам ужо няшмат
Веру: хопіць сілы, бо нас не спыніць
Каб на небасхіле зоркі запаліць
Нам не трэба шчасця за мяжой лягчэйшага
Над Радзімай неба — найсвятлейшае
І куды б ні кінуў лёс нас па зямлі
Край свой не пакінем. З Беларусі мы!

NXT еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1