Авторы текста: Катажынка Пярфильева, Шнурок. Музыка: Шнурок.
1. Вось час прыйшоў у змаганні Шукаць адказ на пытанні, Ты рызыкуеш спакой свой Згубіць на гэтай вайне. Ты верыў у тое, што заўтра Зноў будзеш жыць як у сне, Твае загояцца раны - Ты гэтак хлусіў сабе, Так доўга хлусіў сабе.
Прыпеў: Тры пальцы ўгору - я кажу табе ШОС, Нашы думкі аб волі ляцяць да нябёс. Тры пальцы ўгору - гэтак выпаў наш лёс, Хай ляціць над краінай наша цвёрдае ШОС!
2. І дзень, і ноч крок за крокам У барацьбе, быццам з цмокам, Краіна поўніцца змрокам, Яна у лапах хлусні. Пад тыранавым вокам, З ясным сэрцам і зрокам, Смагай, кроўю і потам Ты сваю праўду нясі, Ты нашу праўду нясі!
Прыпеў:…
3. Калі яшчэ ты не здрадзіў Свайму народу, сям’і І маеш ў сэрцы патрэбу Без страху жыць на зямлі, Прыйшоў той час і ахвота Быць чалавекам не скотам, Прымусіць катаў баяцца Хоць раз у гэтым жыцці, Апошні раз у жыцці…