Ці марыў ты ў дзяцінстве што пойдзеш на вайну? Калі з сябрамі на падворку пачынаў вясёлую гульню Калі матуля ў "Дзецкім Міры" купляла цацку -аўтамат Ты быў гатовы ўсё аддаць за гільзу ці снарад
У вусны цалавала смерць! У вусны цалавала!
Аб чым ты разважаў тады калі ў школьным ціры Пасля заняткаў дзень за днём біў у мішэнях дзіры Чаму абраў ты гэты шлях са школьнае часіны Ты вырашыў вайскоўцам стаць абараняць краіну
Ваенкамат табе быў рад прайшло без валакіты Але ў вайсковы інстытут ты заваліў іспыты Адно імгненне ты стаіш разгубленнасьць на твары И к чорту пад адхон лятуць няздзейсненыя мары У вусны цалавала смерць! У вусны цалавала!
Усё магло іначай быць куды больш пазітыўна Але упартасць твой канёк твой лёс і гэта дзіўна Бо нават родныя й сябры цябе не разумелі Служыць у арміі яны з ахвотай не хацелі
Ваенкамат табе быў рад ты зноў у захапленні І ваенкам хваліў тваё грамадзянскае сумленне...
Настаў твой час - ты малады салдат І на чужыя землі здзяйсняецца напад Вось водар пораху тваю хвалюе кроў І ты імкнешся забівать - якая там любоў Ты адчуваеш моц узброеных людзей Цябе натхняе рух іх жудасных ідэй Шукаеш праўды ў вайне і ворагаў крыві Мяркуеш што такім як ты належыць зверхнасьць над людзьмі Але ж ні хто з вас для нас ня цар ня бог Ні адна пачвара ў свеце не атрымала перамог Раптоўна для цябе ўсё згубіла сэнс Ты перасёк мяжу. Ты цалаваў у вусны смерць! Цалаваў у вусны смерць! Цалаваў у вусны....