Ці марыў ты ў дзяцінстве што пойдзеш на вайну Калі з сябрамі на падворку пачынаў сапраўдную гульню Калі матуля у "Дзецкім Міры" купляла цацку -аўтамат Табе хацелася знайсці з вайны гарматавы снарад
Ў вусны цалавала смерць! Ў вусны цалавала!
Аб чым ты разважаў тады калі ў школьным ціры Пасля ўрокаў кожны дзень рабіў у мішэнях дзіры Чаму абраў ты гэты шлях са школьнае гадзіны Ты вырашыў ваенным стаць абаронцаю краіны
Ваенкамат табе быў рад ты быў ў захапленні Але ні ў водны інстытут ты не папаў пры паступленні Адно імгненне ты стаіш ў непаразуменні Пытанне :"Што далей рабіць?" тваё хвалюе разуменне Ў вусны цалавала смерць! Ў вусны цалавала!
Ўсё магло інакшэй быць але напэўна Ўпартасць твой сузорны знак твой лёс і гэта дзіўна Твае сябры амаль заўжды цябе не разумелі Служыць у арміі яны з ахвотай не хацелі
Ваенкамат табе зноў рад ты зноў у захапленні І ваенкам хваліў тваё грамадскае сумленне...
І вось цяпер ты малады салдат А пройдзе час табе дадуць у рукі аўтамат Водар пораху тваю хвалюе кроў І ты імкнешся забівать - якая там любоў Ты адчуваеш моц узброенных людзей Цябе натхняе рух іх жудасных ідэй Шукаеш праўды ў вайне і ворагаў крыві Мяркуеш што такім як ты даецца панства над людзьмі Але ж ні хто з вас дзеля нас ні цар ні бог Ні адна пачвара ў свеце не атрымала перамог І хай дзеля цябе ўсё згубіла сэнс Ты перасёк мяжу. Ты цалаваў у вусны смерць! Цалаваў у вусны смерць! Цалаваў у вусны....