Oleg Jagger — Дзень бяз чар тваіх (музыка — Алег Мінакоў, словы — Аляксандар Брынцаў, беларускі тэкст — Сяргей Балахонаў)
Калі спаткаў цябе, Знайшоў я рай зямны. Зачаравала ты мяне сабой.
Зьмяніла ты мой сьвет, Раскрыла вочы мне. Але ўсё быццам сон, Неспадзяваны кон, Я палаю агнём, І пражыць так цяжка…
Дзень бяз чар тваіх Пражыць так цяжка… Дзень бяз чар тваіх. Я ня ведаў раней каханьня мацней. Расстаньня горыч, туга па табе. Па табе. Туга па табе.
Я трачу розум свой. Расстаньня горкі дым. Радней цябе няма. Дзівосны лёс.
Ліхая кругаверць. Куды сябе падзець? Калі ты зьнікнеш зноў Безь аніякіх слоў. На мне самоты цень, і пражыць так цяжка
Дзень бяз чар тваіх Пражыць так цяжка… Дзень бяз чар тваіх. Я ня ведаў раней каханьня мацней. Расстаньня горыч, туга па табе. Дзень бяз чар тваіх, маё каханьне, Дзень бяз чар тваіх Палаю агнём, на сэрцы твой сьлед Але я помню, я кахаю й чакаю цябе.
Не сыходзь Мяне паслухай, ці спаткаемся яшчэ Падыходзь Каб добрым дзень стаў, як нідзе, бо цяжка цяпер Пражыць так цяжка Дзень бяз чар тваіх…