Сонца ўстае – асьвятляе зямлю! Як тут прыгожа – глядзі ў вышыню! Птушкі ў лесе сьпяваюць, дрэвы лісьцем гуляюць, Сонца ўстае – асьвятляе зямлю!
Гэй, родны браце, куды ты ідзеш? Што за плячыма сваімі нясеш? Нясу я пакуты, адчай, жах і гора Ад нашых лясоў – за далёкае мора, Каб сьмерць не хадзіла па нашых дамах!
Гэй, родны браце, хадзі да мяне! Сядзь, адпачні, далей разам пайдзем Дзеля таго, каб птушкі сьпявалі, Рэчка цякла, ветрык дзьмуў, зоркі зьзялі, Дзеля таго, каб не ведалі бед!
Сонца ўстае – зямлю асвятляе, Асьвятляе лясы і далёкія гаі, Промні яго ярка граюць вадою, І ў далечыні луг сьвеціць дробнай расою. Гоніць сьпякота за цёмнае мора, Гоніць адсюль усе хваробы і гора, Гоніць сьпякота за цёмнае мора, Гоніць сьпякота за цёмнае мора... Гойсае ў полі вецер па ўзгорках, Вые-сьпявае па лясах і пагорках, Шалопае лісьцем, круціцца ціха, Пагоніць адсюль усялякае ліха, Пяшчотнай кранае рукой валасы, Ён гора пагоніць тваё за лясы, Ён гора пагоніць тваё за лясы, Ён гора пагоніць тваё за лясы...
Прэч ад родных дамоў, ад родных лясоў, да дальніх краёў!