Гэй, спявай – цябе ніколі
Не сагне бяда-нядоля,
І зямля ўзаранай будзе –
Стрэнуць зіму з хлебам людзі.
Мірна будзе жыць краіна,
Стрэнем кожнага гасцінна,
Прыйдзе вораг аніякі –
Забіты будзе, як сабака.
Гэй, спявай, народ мой родны –
Шляхціч ты ці беспародны,
У карчме зайграе скрыпка,
Танчыць з вамі мне не брыдка.
Заўтра станем мы на золку,
Час губляць няма нам толку –
Нас чакае праца ў полі,
Бо такая наша доля.
Гэй, спявай, зямля падхопіць
Песню, што з грудзей выходзіць.
Рэхам лес тут адгукнецца,
Па прасторах песня льецца.
І аблокі, што ў нябёсах,
Удалеч смутак твой адносяць.
З песняй нас сустрэла маці,
З песняй будзем паміраці.
Omut еще тексты
Видео
-
Omut - Спявай, зямля
Omut - Спявай, зямля. Omut ... Спявай, зямля, ... Спявай, зямля, ... Спявай, зямля, ... Omut - Гэй, спявай - Duration: 3:27. by Omut ...
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2