Заклік пачуй, Што ў целе абуджае кроў. Глухія лясы Клічуць у балотаў бездань. Дзіця чалавека Хавае ў сабе дух ваўкоў. Прыпяці сын, Нашчадак лесуноў памерлых.
У ззянні поўні й Вайсковага Стану, Дзе не ступала людская нага. У сэрцы балотаў вада калыхала Дзіця чалавека з крывёю ваўка.
Хавае свой жах, Застаўся што ад чалавека. Шукае спакой У прыцемках халоднай ночы. Гучна крычыць — Выццё пранізвае аблокі. Пакіне сабе Жывёльны моц і погляд воўчы.