Раніцай сонца малюе ў небе, Промнямі крэсліць ў аблоках узоры. Вецер-гарэза прачнуўся, смяецца, Весела гасіць пабліклыя зоры.
Недзе жалейка гукне пастухова. Чуеш, у лесе прачнуліся птушкі? Гучна ляціць дальні клёкат бусловы. Звяняць ручаём у лузе сінія стужкі.
Спявай, зямля, А птушкі падхопяць. Пяе рака, Чароўны спеў выводзіць.
Шэпча аер нам пяшчотныя словы. Слухаем песні зямлі нашай роднай, Нашай роднай. З неба ліецца званок жаўруковы. Песні за гэту няма лепш ніводнай, Лепш нiводнай.
Спявай, зямля, А птушкі падхопяць. Пяе рака, Чароўны спеў выводзіць.
Раніцай сонца малюе ў небе, Промнямі крэсліць ў аблоках узоры. Вецер-гарэза прачнуўся, смяецца, Весела гасіць пабліклыя зоры.
Недзе жалейка гукне пастухова. Чуеш, у лесе прачнуліся птушкі? Гучна ляціць дальні клёкат бусловы. Звяняць ручаём у лузе сінія стужкі.
Спявай, зямля, А птушкі падхопяць. Пяе рака, Чароўны спеў выводзіць. (2)