Ой стаiць явор, тонкi, высокi, _______Святы вечор, тонкі, высокі. Тонкi, высокi, ўверсе кудравы. На том кудравом сівы арол сядзiць, Сівы арол сядзiць, ўсё ў ваду глядзiць, Ўсё ў ваду глядзiць — шчуку-рыбу бачыць. — Ой, шчука-шчука, як ты глыбако. Як ты глыбако — так я высако. А з мяне шчукі, чашую здымаюць, А з мяне, орла, пер’е скубаюць. А з мяне, шчукі, смашная юшка. А з мяне, орла, мякка падушка.