Сьветлым полем я нясу, Агнявую паласу: Як маланка нада мной.. Зiхацiць над галавой!! Сьцяг мой Вольны, Сьцяг мой Сьмелы, Сьцяг мой Бел-Чырвона-Белы!
Быў адважны продак мой.. У Пагонi баявой!! Той Пагонi чую звон: Хай нясецца наўздагон.. Сьцяг мой Вольны, Сьцяг мой Сьмелы, Сьцяг мой Бел-Чырвона-Белы..
Залунай на ўвесь прасьцяг, Агнявых вякоў працяг: Ёсьць Дзяржава, ёсьць Народ! Разьвiвайся - i ў палёт.. Сьцяг мой Вольны, Сьцяг мой Сьмелы, Сьцяг мой Бел-Чырвона-Белы!!