Праз імглу пажараў і хвалі крыві Паўстаюць часы, што калісьці былі Паўстаюць часы залатых перамог Калі быў з намі бог, калі быў з намі бог
прыпеў Гісторыя роду не прадаецца Памятае ліцьвінскае сэрца Што мы знайшлі і што мы згубілі Памятае шлях да Вільні
Немагчыма забыць перамогі тых дзен Але зараз яны нібы казачны сон Дзе Астрожскія тыя, і дзе Радзівілы Засталіся ад іх курганы ды магілы У палоне краіна і не бачна прасвету Кожны сам па сабе без надзеі і мэты Але вогнь перамогі у сэрцах гарыць Зараз час настае нам героямі быць