Па саду, саду, рыцар каня водзіць, Каня водзіць ды з канём гаворыць: “Коню, коню, прадаю я цябе за малу цану на мёд на гарэлку. 2. Пане, пане, не прадай жа мяне. Не прадай мяне, успомні сам для сябе, Як ваявалі, у турка забіралі, У турка забралі турэцкую землю. 3. Пане, пане, успомні сам для сябе, Як выязджалі з маскоўскай зямелькі, Як выязджалі з валкі крывавай, Як сустракалі рыцара ў славе. Па саду, саду, рыцар каня водзіць, Каня водзіць ды з канём гаворыць...