Ад сэрца да сэрца — наўпрост,
Калі бачна праз скуру наскрозь,
Насамрэч хто мы ёсьць —
Вось сродак і мэта!
Бясконцы сусьвет сабе
Ў карыстаньне прыватнае
Знойдзем мы ў саміх сабе —
Вось сродак і мэта!
Адпусьці сваё сэрца ў сьвет,
Патрапляй зь ім сьлед у сьлед,
Крок за крокам, як альфабэт —
Вось сродак і мэта!
Прыпеў:
Я ня верыў іхняй верай,
Я ня мерыў іхняй мерай,
Я ня граў па іхных нотах,
Я ня ведаў іхных ведаў,
Бо сам ведаў!
Ад сэрца да сэрца — наўпрост,
Калі бачна праз скуру наскрозь,
На самой справе хто мы ёсьць —
Вось сродак і мэта
Другие названия этого текста
- Pit Paŭłaŭ - Srodak i meta (1)
- N.R.M. - Сродак I Мэта (Metallica cover) (0)
- Піт Паўлаў - Сродак і мэта (cover Metallica - Nothing Else Matters) (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1