Маё пакаленьне ў цемры расло. Цяпер яму цемра - таксама сьвятло. Маё пакаленьне расло на мяжы З заслонай жалезнай у самай душы. Маё пакаленьне хаваецца ў цень, У сьвет летуценьняў, ва ўчорашні дзень. Маё пакаленьне гуляе і п'е, Стаіць на каленях, ня любіць сябе.
Набыць бы даляры, прадаць бы рублі, А потым падалей ад гэтай зямлі. "Мы - вольные птицы, пора, брат. Пора!", На стомленных крылах у вырай ці ў рай. Маё пакаленьне сядзіць пры стале, Сядзіць у турме і сядзіць на ігле. Сядзіць на пасадзе і любіць стагнаць: І трэба падняцца, і цяжка стаяць.
Мы, беларусы, з братняю Русьсю Шукалі да шчасьця дарог. У бітвах за волю, у бітвах за долю Нас гэты шлях перамог. Нас аб'яднала ні многа ні мала - Удзел у дурной барацьбе. Коласу слава, слава Купалу, Але дзе мейсца тут для цябе?..
Згрызоты сумленьня, пакуты душы... Маё пакаленьне - маё настальжы. Твае сутарэньні, твае гаражы, Сьпісаныя сьцены, жыцьцё на мяжы. Нібыта нядаўна, нібыта даўно. Састылая кава, дапіта віно. Маё пакаленьне, "махая крылом, Кровавую пищу клюёт под окном".