Спі,малы,ўсё будзе добра, калі будзеш зараз спаць А калі расплюшчыш вочы, можа цябе воўк забраць Мы жывем у леснічоўцы, дрэвы каля нас растуць, А дзікі, ласі, мядзведзі могуць сюды зазірнуць СН: А зараз спі,спі,спі,спі... Раскажу цябе легенду, раскажу пра кадука Ён страшэнная пачвара, не падобны на дзіка Ты яго не клікай у цемры, бо абавязкова ён прыдзе А калі прыдзе кадук,то застанешся без галавы і без рук СН. Заўтра будзеш ты вялікім, як краіна,як урад Толькі сёння слухай дарослых, што табе людзі гавораць Будзеш слухаць - будзе добра,і не здарыцца бяда А калі заплюшчыш вушы - вельмі нам цябе шкада... СН.