Нараджэньне - заўсёды Гэта цуд й прысуд. Так павялося, што ты У гэты сьвет прыйшоў тут. Ты не мядзьведзь, Не вавёрка, ты ня лось й ня трус, Цябе здалёк відаць, Таму што ты - беларус! Тыповы прадстаўнік малога народу, У тваёй крыві цячэ й "ганьба!" і "згода!"... Але - ня ўсё адразу. Лепей метадычна Разгледзець пытаньне Антрапамарфічна.
Паводле Дарвіна людзі пазлазілі з дрэваў, Ну а ты атрымаўся ад нарманаў ды крэваў. Гіпэрбарэй, Ганарлівы істотна тым, што ты - не такі, Ты не кінуў балота. Тут вельмі ўтульна, Нібы ў матчыным улоньні. Ежы хапае - таннай ды дробнай. Геапалітычна - найлепшае месца, Але пра балота ёсьць Іншая песьня.
Як тое ні было, й што б там не казалі - Амаль тысячагоддзе ты Прапартызаніў. З кім ці супраць каго - гэта ўжо іншая справа! Але ж быў час калі ты сам сабе ўладарыў. Гаспадароў было шмат. Кожны хоча палову. І ў адным з падзелаў згубілася мова! Шукаць самому - марна. Лепей узяць у суседзей... Але пра мову больш ды лепш Напісана ў газэце.
Ня ўсё так дрэнна - Маеш акрамя праблемаў Прагрэс: радыяцыйную мутацыю генаў. Выбачай, што малюнак ня вельмі вясёлы - Пляма на мапе чырвона-шэра-зялёная. Колер як колер - анічога вар'яцкага! Нібы глёс цячэ на вочы з-пад крывавай павязкі. Памяркоўна надалей ты ў гісторыю крочыш... Ну што з табой рабіць, калі ты ўпарта ня хочаш
прысьпеў: Быць беларусам - Што гэта значыць? Быць Беларусам - Цяжка патлумачыць! Быць беларусам - Няпростая праца! Быць беларусам - Людзьмі звацца!