Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Pomidor/off - Гаварыць па-кітайску | Текст песни

Пад гэтым небам, пад гэтым месяцам
Апошнім часам адна ёсьць тэндэнцыя.
Тут усё празрыста, як воцат халяўны,
Але ёсьць прысмак таямніцы дзяржаўнай.
Гэта не сабатаж ці нейкая змова,
Не вынаходніцтвы брытанскіх вучоных,
Гэта не сюрпрыз ці нешта зьнянацку -
Хутка ўсе мы будзем гаварыць па-кітайску!

Ла-лаа-ла-ла-ла-лай-ла-ла-лай-ла
Ла-лаа-ла-ла-ла-лай-ла-ла-лай-ла
Амаль усё, што мы вакол сябе маем
Так ці іначай паходзіць зь Кітаю.
Пакарыстаўся тыдзень ды ў сьмецьце,
Але за той жа кошт ёсьць чатыры ў камплекце.
Высокатэхналагічныя машыны,
Магніты зь краявідамі роднай краіны,
Пухавікі, шкарпэткі, майткі ды кайстра, ой -
Хутка ўсе мы будзем гаварыць па-кітайску!

Гэта ня цяжка ні для каго:
На тры-пятнаццаць і на сан шы во.
Хутка ўсе мы будзем гаварыць па-кітайску!
Усе мы будзем гаварыць па-кітайску!
Хутка ўсе мы будзем гаварыць па-кітайску!
Усе мы будзем гаварыць па-кітайску!

Яшчэ сур'ёзная адна ёсьць прычына,
Чаму нам безь кітайцаў жыць немагчыма:
Тут мітынгуюць, там агітуюць,
А яны ўсьміхаюцца маўчаць ды працуюць.
Дык можа ў тэму будзе трэцяя рэлігія
І трэці новы год нам для роўнага ліку?
Нашае жыцьцё нарэшце стане райськім,
Калі ўсе будзем гаварыць па-кітайску!

Гэта не складана ні для каго:
На тры-пятнаццаць і на сан шы во.
(Зараз увага - мушу гэта чытаць)
І хору вумэ тою шую ханюі.
І хору вумэ тою шую ханюі.
І хору вумэ тою шую ханюі. Оо
Гэта не цяжка, хочаш - сам паспрабуй.
Хутка ўсе мы будзем гаварыць па-кітайску!
Усе мы будзем гаварыць па-кітайску!
Хутка ўсе мы будзем гаварыць па-кітайску!
Ла-лаа-ла-ла-ла-лай-ла-ла-лай.


Pomidor/off еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2