Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Pomidor/off - Хутка лета | Текст песни

Птушкі ў вышыні,
Рыбы ў глыбіні -
Ўсё на месцах сваіх.
Нам сьпяшацца няма куды.

Хочацца быць зь табою,
Зь небам над галавою.
Твае лёгкія косы,
Дзень нібыта бясконцы, такі...

Добрая прыкмета - хутка лета!
Растаць у паветры - хутка лета!
Без разбору да шчэнту - хутка лета!
Няма ніякіх сакрэтаў - хутка лета!

Мы адное ў адным,
Нам стаміцца няма калі.
Сонца зь месяцам танчаць,
Месяц сонца прылашчыў, у-ее.

Добрыя прыкметы - хутка лета!
Растаем у паветры - хутка лета!
Без разбору да шчэнту - хутка лета!
Добрыя прыкметы - хутка лета!

На памежжы ключ, на памежжы ключ.
Ключ на памежжы напалам зламаны.
Ну і хай сабе - мы ідзем далей.
Мы ідзем за межы - ў нас свае пляны.

Рушым зь хуткасьцю сьвета - хутка лета!
Праз усе кантыненты - хутка лета!
Галактыкі ды плянэты - хутка лета!
Абдымаем сусьветы - хутка лета!

Добрая прыкмета - хутка лета!
Аддавай цела ветру - хутка лета!
Крыкі, айплядысменты - хутка лета!
Рэгі ці хэві-метал - хутка лета!

Pomidor/off еще тексты


Видео
    Нет видео
    -
    Оценка текста
    Статистика страницы на pesni.guru ▼
    Просмотров сегодня: 1