Дзеўкі з-за рання
вёсну гукалі:
Дзе ты, вясна мая,
трава шаўковая?!
Нібы ўрачыстыя Віллы белыя,
Клікалі росы чысты.
Павыхадзіла
з росы да ганку
Лелія белая -
косы злачоныя.
Хутка каціла хвалі Вілея.
Шукала.
Пр.:
Лелія белая
хадзіла, гукала.
Рукавы доўгія -
доўгія танцы.
Стужкаю Вілея пляцена сіняя,
Птушкі мы вольныя!
Вольныя танцы - не развітацца!
Вольныя танцы!
Танцы вольныя!
Вольныя танцы - апошні шанец!
Вольныя танцы!
Танцы вольныя!
Сінія вочы
поўны галечы.
Месяц засцеле свет,
дзеўчына ёсць ці не?
Нібы прывіды, мы танчым ля ракі,
Белыя, як лілеі.
Не хадзі ў поле,
лепей дадому.
Уголас не прывечай
старое капішча,
Ды ў сьвята дзявочае хутка не трапляй.
Уцякай!
Пр.
Postscriptum еще тексты
Видео
-
Post Scriptum 10.02.2015.
10.02. raidījumā „Post Scriptum” viesosimies izstādē „Sapņu maģija”, kur pārliecināsimies par to, ka ...
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2