У нашым жыцьці няма пачатку Ды не хапае глыбіні, З нашай гісторыі зрабілі марыва, Нашу памяць сьцёрлі ўшчэнт, сьцёрлі ўшчэнт.
У тваіх вачох зіхаценьня сьвету, У іх захоўваецца спакой, Дзіцячы сьмех, задавальненьне, Наіўны позірк зьбівае з ног, зьбівае з ног.
Прысьпеў: А я сьпяю табе аб тым, Як раз'ядае косткі стронцый. Я пакажу табе дамы, ў якія не заходзяць госьці. Я пакажу табе зямлю, шчо была знішчана атрутай, Я намалюю табе карціны шэрай даждлівай фарбай.
ІІ
І хай над комінамі хат Ляціць павольна самотны бусел Ў краіне сьлёз, ў краіне хмар, Над нашай роднай Беларуссю.
ІІІ
А высновы зрабі сама, Малісь альбо плач ад гора, Памятай пра наш лёс І спадзявайся на веліч Бога, на веліч Бога.
І хай над комінамі хат Ляціць павольна самотны бусел Ў краіне слёз, ў краіне хмар, Над нашай роднай Беларусьсю.