Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

RATIONAL DIET & Andrej Khadanovich - 07 Dzicia Europy | Текст песни и Перевод на русский

Чэслаў Мілаш. Дзіця Еўропы
1.

Мы, каго асалода дня працінае да лёгкіх,
Хто бачыць цвіценне маёвых галінаў, –
Лепшыя за палеглых.

Мы, што старанна жуем смачныя стравы
І дасканала пазналі аздобы кахання, –
Лепшыя за пахаваных.

З вогненных печаў, з дратоў, дзе свішча ветрам адвечная восень,
З бітваў, дзе ў курчах раве зраненае паветра,
Ратавалі нас спрытнасьць і веды.

Мы пасылалі іншых туды, дзе найбольш небяспечна,
На ўвесь голас клікалі іх у атаку,
А самі йшлі ззаду, бо ведалі: бой безнадзейны.

Меўшы выбар паміж сваёй смерцю і смерцю сябра,
Выбіралі ягоную й холадна думалі: каб жа ж.

Зачынялі шчыльней дзверы газавых камеаў, кралі
Хлеб, бо ведалі, што дзень наступны будзе горшы за папярэдні.

Як належыць людзям, мы спазналі дабро і зло.
Наша злосная мудрасць сабе не ведае роўных.

Што й трэба было давесці: так, мы лепшыя за
Тых, даверлівых, палкіх, слабых, што мала цанілі жыццё.

2.

Дык шануй гэты спрыт, о дзіця Еўропы.
Спадкаемца гатычных сабораў, барочных касцёлаў,
Сінагог, дзе гучалі скаргі крыўджанага народу,
Наступнік Дэкарта й Спінозы, спадчыннік слова “гонар”,
Нашчадак усіх Леанідаў,
Шануй спрыт, што здабыў гэтай грознай парою.

Спрактыкаваны твой розум адразу пазнае,
Што ў кожнай рэчы добрае, што благое;
Ён скептычны і вытанчаны, ён дае табе ўцехі,
Недаступныя прымітыўным народам.

Кіруйся ім, і адразу ўбачыш,
Як слушна ўсё тое, што мы табе кажам.
Няхай слодыч дня працінае да лёгкіх.
На гэта ёсць простыя, мудрыя запаветы.

3.

Пра трыумф сілы не можа быць і гаворкі,
Бо ў нас эпоха, калі справядлівасць перамагае.

Ані згадвай пра сілу, каб ніхто не падумаў,
Што падпольна трымаешся рэтраградных ідэяў.

Той, хто трымае ўладу, абавязаны гэтым
Гістарычнай логіцы. Аддай гэтай пані, што ёй належыць.

Хай не ведаюць вусны, калі фармулююць гіпотэзы,
Пра рукі, што ў гэты час фальсіфікуюць эксперыменты.

Хай не ведаюць рукі, фальсіфікуючы эксперыменты,
Пра вусны, якія тым часам фармулююць гіпотэзы.

Умей прадбачыць пажар беспамылкова дакладна,
А пасля падпалі – і хай спраўдзіцца, што павінна.

4.

З малога зярнятка праўды вырошчвай дрэва маны.
Не рабі, як тыя, што хлусяць, не зважаючы на рэчаіснасць.

Хай стане падман лагічнейшы за сапраўднасць,
Каб стомленыя вандроўкай знайшлі ў ім заспакаенне.

А пасля дня хлусні зберамося ў вузейшым коле,
Будзем ірваць бакі смехам, як успомнім усё, што зрабілі.

Раздаючы пахвалы пад назваю “хуткі розум”,
Раздаючы пахвалы пад назвай “вялікі талент”.

Мы апошнія, хто весялосць можа чэрпаць з цынізму,
Апошнія, спрытнасць якіх так нагадвае роспач.

Бо родзіцца ўжо смяротна паважнае пакаленне
І будзе даслоўна ўспрымаць, што мы сустракалі смехам.

5.

Няхай словы твае прамаўляюць не сэнсам,
А тым, супраць каго ты звяртаеш словы.

Двухсэнсоўныя словы зрабі сваёй зброяй,
Ясныя пахавай у цемры энцыклапедый.

Не асуджай ніводнага слова, пакуль службовец
Не спраўдзіць у картатэцы, чыя цытата.

Голас жарсці – лепшы за голас развагі,
Бо, не маючы жарсці, не зменіш хады гістарычных падзеяў.

6.

Не любі ніводнага краю: яны хутка гінуць.
Не любі ніводнага гораду: яны рассыпаюцца ў друз.

Памятак даўніны не зберагай: з шуфляды
Выйдзе атрутны дым, шкодны твайму дыханню.

Чулы не будзь з людзьмі: яны хутка гінуць,
Або, скрыўджаныя, просяць тваёй дапамогі.

Не глядзі ў азёры мінулага: іржавая роўнядзь
Іншы твар адаб’е, не той, што ты спадзяваўся.

7.

Хто пра гісторыю кажа, заўжды ў бяспецы:
Сведчыць супраць цябе мёртвыя не паўстануць.

Прыпісвай ім справы, якія толькі захочаш,
Адказам табе заўсёды будзе маўчанне.

З бездані ночы ўсплываюць пустыя іх твары.
Рысы ім надавай, якія табе патрэбна.

Горды сваёю ўладай над імі, зменіш
Мінулае – на свой, лепшы, вобраз і падабенства.

8.

Смехам, які бярэцца з павагі да праўды,
Можа смяяцца толькі вораг народу.

Скончаны век сатыры. Больш мы не будзем
Мовай круцельскаю кпіць з няздарных манархаў.

Суровыя, як сапраўдныя дойліды справы,
Дазволім сабе адно жыццесцвярджальны гумар.

Слухмяныя розуму, сціснуўшы зубы, увойдзем
На дыбачках у эру абуджанага агню.

1946, Нью-Ёрк

RATIONAL DIET & Andrej Khadanovich еще тексты


Перевод Translate.vc



Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2