My - vosieni vartaŭniki, Samoty vajary, tumanaŭ listapada voi. Dzie abryvajucca ziamli šliachi, Tam pačynajucca šliachi da zoraŭ...
Мы - восені вартаўнікі, Самоты ваяры, туманаў лістапада воі. Дзе абрываюцца зямлі шляхі, Там пачынаюцца шляхі да зораў...
Мы - птушкі чорнай восеньскай журбы, Бязгучных крокаў рэха ў сутонні. Сны ненароджаных дзяцей, І ціхі шэпт нямых заклёнаў…
Мы - летуценні мёртвых дрэваў, І кроплі неба недапітых слёз. Вятроў магутных, вольных сьпевы, Бясконцых зім адвечны лёс…
Спыняецца жыццё ў заснежаных палях І пальцы кволыя меч неўзабаве адпускаюць... Вядзе душу крумкач (тады) між дзіўных іншасветаў-сноў, А подых снежаньскіх завей ніць абрывае...
Мы - восені вартаўнікі, Самоты ваяры, туманаў лістапада воі. Дзе абрываюцца зямлі шляхі, Там пачынаюцца шляхі да зораў...