Яшчарка плыве па блакітнай артэрыі, Гэткая ж самотная, як далёкая гатэрыя. Адчуваю роднасць з ёй і балотную прыгажосць Разумеем толькі мы і паверым у яе
Вербы кволы ліст нам падорыць Волма, Вербы кволы ліст возьме Слоўст Уратуе ад змовы нас празрыстае голле Назаве свае імёны і вылечыць ад болю
Над чырвонай кнігай узнята рука Мы доўга знікалі, ад нараджэння
Цела на кавалкі парэзалі і прыбралі За даляглядам дзетак прыхавалі Адны будуць шанаваць твае старыя косці Другія абрастаць чужою поўсцю
Над чырвонай кнігай узнята рука Мы доўга знікалі, ад нараджэння