Песню мне заспявай — дай паратунак. Калі мы абодва — гэтак утульна. Сабачы страх мацней і ўсё мацней. Я рэха, што ў рэках — выбух і скон. Я светлая памяць — узлёт і прыгон. Хто, скажы, прыдумаў змены? Гул імкліва ў вушы б’е І страх мацнее. Хто? Стаіць за вакном сівая туга, Пранізлівым лямантам кліча мяне. Гляджу я туды, дзе знікла яна. Крыкі і стогны блукаюць у душы. Замінаюць жыць. Змушаюць яны гарэць ды без полымя. Дай мне сваё неба. Нас цягне да дна. Такім, як зараз не быў. Вузел зацягнуты. І нехта глядзіць з пагардай, хто не пацягнуў. І далей ідуць ногі. І самі бягуць. Песню мне заспявай — я твой, не чужы. Песню мне заспявай. Спявай…