Хвалі плююць пенай, зводзячы ў зман Дай мне мапу, дай мне компас Супакой, што змоўк вулкан Калыхнецца поўня ў соннай цішыні, Як узыйдуць зоркі з цемнай глыбіні Ды заззялі зоркі, разышлося неба, Здрыгануўшы маё люстра пад вадой Закрычала птушка, праглынула глеба Звер яе забіў — не пачуў ніхто Дыхаць палягчэла, проста ўсім і чыста Бо пустэча не стварае прыгажосць Мой магніт прыцягне жалезныя апілкі Бацькі ў іх няма, а маці ёсць Лёгкія дарогі не трымаюць след Скаваны, бы рэкі пад ільдом Нябачны, жывы Запоўню усё жывое сабой.